У снежні кватэрная плата ў мінчукоў вырасла на 15%
З-за халоднага надвор'я ў снежні мінчане заплацілі на 15% больш за кватэру, чым у лістападзе.
Падаражэла пераважна ацяпленне кватэраў. Па словах гендырэктара "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзіміра Рэянтовіча, у студзені трэба чакаць паніжэння аплаты.
Рэянтовіч: "У сярэднім жыроўкі на 15-18% за снежань сталі вышэй. Гэта фактычнае спажыванне ацяплення за месяц. Студзень жа трохі цяплейшы. Я думаю, што аплата за ацяпленне ў гэтым месяцы будзе на ўзроўні студзеня 2010 года. Пакуль ідзе зніжэнне спажывання цеплавой энергіі".
Больш за ўсё пахаладанне ударыла па кашальках уладальнікаў пустуючых кватэр. Нагадаем, што за камунальныя паслугі яны вымушаны плаціць 100% кошту.