У Сочы адкрыўся музей беларускай культуры

У Сочы адкрыўся музей беларускай культуры, паведамляе газета «Северный Кавказ». З ініцыятывай стварэння культурна-гістарычнага цэнтра выступілі самі сочынцы-беларусы. Экспанаты, якія сталі асновай экспазіцыі, старанна захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Беларусы былі ў ліку першых перасяленцаў, якія асвойвалі сочынскае ўзбярэжжа, пачынаючы з канца 19 стагоддзя. Драўляны дом пад музей, які знаходзіцца ў вёсцы Раздольнае Хосцінскага раёна гораду Сочы, мясцовыя беларусы будавалі сваімі рукамі, прытрымліваючыся традыцый продкаў. У двары — студня з крынічнай вадой, гасцей частуюць дранікамі са шкваркамі.
 
Сярод планаў абшчыны — арганізаваць на базе музею вывучэнне беларускай мовы, а таксама моваў іншых славянскіх народаў.