У сталіцы прайшоў фестываль моцы і спрытнасці

Minsk slackline fest — фестываль моцы і балансу, спрытнасці і канцэнтрацыі прайшоў у сталіцы. Яго ўдзельнікі прадэманстравалі ўменне хаджэння па стропе, нацягнутай паміж дзвюма апорамі. БелаПАН нагадвае, што фестывалі слэклайну даўно праводзяцца ў многіх краінах. Летась першы мінскі SlackLine Fest стаў першым і на тэрыторыі СНД. Другі фестываль сабраў у Мінску аматараў хаджэння па стропе з Беларусі, Расіі і Украіны. Праверыць свае сілы і раўнавагу на стропе мог кожны ахвотны.