У сталіцы ў балоце ледзь не патануў мужчына

Выратавальнікаў выклікаў відавочца. Яны знайшлі ў 100 метрах ад дарогі і ў 30 метрах ад берага ракі Свіслач у балоце мужчыну, які самастойна адтуль выйсці не змог. Глыбіня балота там складае каля 120 см.

Выратавальнікі вызвалілі 27-гадовага мужчыну з выкарыстаннем гідракасцюмаў, вяроўкі і дошкі. Ён распавёў, што вырашыў скараціць шлях, пайшоў праз лес, заблукаў і ў цемры выйшаў на балота, інфармуе прэс-служба МНС.

БЕЛТА дадае, што гэта быў нецвярозы рабочы Мінскага завода калёсных цягачоў.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net