У сталіцы выставяць амаль 200 вытканых школьнікамі карцін

Выстаўка габеленаў, выкананых рукамі дзяцей, пройдзе 3 ліпеня ў Нацыянальным выставачным комплексе “БелЭКСПА”.
На выставе будуць прадстаўленыя амаль 200 вытканых карцін. Эскізы да іх рабілі дзеці з розных рэгіёнаў краіны, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, якія зараз праходзяць лячэнне ў рэспубліканскіх цэнтрах рэабілітацыі.

А ткалі карціны хлопчыкі і дзяўчынкі з цэнтру пазашкольнай працы “Эўрыка” і некалькіх мінскіх школ. Больш за 30 прац былі дасланыя школьнікамі з Сербіі.

Мяркуецца, што лепшыя працы будуць змешчаныя ў інтэрнэце, а іх аўтары атрымаюць прызы.

Мінск-навіны