У сталіцы з'явіцца Дом дызайнерскай маладзёжнай моды

Дом дызайнерскай маладзёжнай моды з'явіцца ў сталіцы. Пра гэта паведаміў вядомы беларускі куцюр'е, аўтар праекта "Млын моды" Саша Варламаў. Выступаючы ў Брэсце перад мадэльерамі-пачынальнікамі ён распавёў, што адметнасцю новага сезона фестывалю моды стане нацыянальны саслоўны касцюм. Галоўнае патрабаванне, каб  ён быў адаптаваны да жыцця, інфармуе Першы тэлеканал.