У Стамбуле залевы, загінулі больш за 30 чалавек
Найбольшыя за 80 гадоў залевы абрынуліся на турэцкую правінцыю Стамбул. Загінулі дзясяткі чалавек і прывялі да велізарных матэрыяльных стратаў, перадае "Нямецкая хваля". Шэраг раёнаў у правінцыі Стамбул, у тым ліку ў самім мегаполісе, апынуліся пад больш як метровым пластом вады і бруду. Некалькі самых загружаных трас закрытыя для руху. Кіроўцы, заспетыя сыходам лавінаў бруду з гор, чакалі прыезду выратавальнікаў на дахах аўтамабіляў.
Сіноптыкі кажуць, што залевы працягнуцца бліжэйшыя некалькі дзён.
Сіноптыкі кажуць, што залевы працягнуцца бліжэйшыя некалькі дзён.