У Старых Дарогах з'явіцца помнік заснавальнікам БНР

Помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі з'явіцца ў Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 15 сакавіка. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" і кіраўнік музея Анатоль Белы.

Нагадаем, сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі з дня абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.