У Стаўбцах ад удара маланкай загінулі двое падлеткаў

Двое падлеткаў загінулі, яшчэ двое пацярпелі ад удара маланкай у Стаўбцах.
Як паведамляе БЕЛТА, група дзяцей была ў 30 метрах ад чыгуначнага моста, калі ў яе патрапіла маланка. Двое 15-гадовых падлеткаў загінулі на месцы, яшчэ адзін з пацярпелых быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Яшчэ адзін хлопчык уцёк з месца здарэння, але быў знойдзены і таксама шпіталізаваны. Мяркуецца, што прычынай патраплення маланкі стаў мабільны тэлефон.