У Стаўбцах у вагоне з цэментам ратавалі чалавека (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, там адбывалася разгрузка цэменту з чыгуначнага вагона ў аўтацэментавоз. Рабочы, які знаходзіўся на даху, спатыкнуўся і зваліўся ў вагон. Яго часткова заціснула сумесь цэменту.



На месца выклікалі выратавальнікаў, якія вызвалілі 53-гадовага мужчыну. Пасля агляду медыкамі ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся.


Фота — mchs.gov.by