У Століне міліцыя шукае скрадзенага шчанюка хаскі
Здарэнне адбылося 20 лістапада.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся 30-гадовы жыхар Століну. Мужчына заявіў аб крадзяжы свайго сабакі. Невядомы скраў яго з вальера, які знаходзіцца на прысядзібным ўчастку дома. Пацярпелы ацаніў хатняга гадаванца пароды хаскі ў 5,4 мільёны рублёў.
Па факце крадзяжа міліцыянты распачалі крымінальную справу. Калі злодзея вылічаць, яму пагражае да 3 год пазбаўлення волі.