У Столінскім раёне ў галалёд загінулі чатыры памежнікі
У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць) загінулі чатыры вайскоўцы Пінскага памежнага атрада, яшчэ 10 — атрымалі траўмы. Трагедыя адбылася ўдзень 18 снежня на аўтадарозе Столін — Жыткавічы ў раёне Давыд-Гарадка падчас галалёду. Кіроўца грузавога аўтамабіля, які перавозіў змену памежнікаў (14 чалавек) на беларуска-украінскую мяжу на Мерлінскім палігоне, страціў кіраванне аўтамабілем. Ён з'ехаў з трасы і перакуліўся. Загінуў адзін вайсковец тэрміновай службы, два кантрактнікі і адзін прапаршчык. Дзесяць вайскоўцаў траўміраваныя.
Крымінальную справу расследуе Беларуская вайсковая пракуратура.
БелаПАН
Крымінальную справу расследуе Беларуская вайсковая пракуратура.
БелаПАН