У Столінскім раёне зноў гарыць былы ваенны палігон, узрываюцца боепрыпасы

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці зноў гарыць былы ваенны палігон. Там узрываюцца боепрыпасы. Толькі за пяць гадзінаў учора адбылося 12 выбухаў. Гэта абцяжарвае тушэнне пажару. Пацярпелых сярод людзей няма.

Адзначаецца, што для ліквідацыі пажару, які ахапіў 200 гектараў, задзейнічаныя 16 адзінак тэхнікі і 54 чалавекі (з іх 1 адзінка тэхнікі МНС і 4 ратавальнікі), інфармуе прэс-служба МНС.

Учора ж пажар пачаўся на плошчы 80 га на тэрыторыі Храпуньскага лясніцтва ў Столінскім раёне.

Для маніторынга і ацэнкі сітуацыі здзяйсняецца авіяцыйнае патруляванне верталётам Мі-2, інфармуе РІА "Новости".

Здымак з архіву. Фота: ria.ru