У стужкі "Каралева" з'явіцца працяг
У палітычнай драмы “Каралева” (The Queen) рэжысёра Стывена Фрырза з'явіцца працяг. У новай частцы фільма размова пойдзе пра ўзаемаадносіны былога прэм'ера
Вялікабрытаніі Тоні Блэра і былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Фільм
стане заключнай часткай “Трылогіі Блэра”, сцэнарыстам якой выступіў
Пітэр Морган.
Нагадаю, што Морган пачаў трылогію з фільма The Deal (“Здзелка”), а працягнуў “Каралевай”, якая, дарэчы, атрымала прэмію "Оскар" за лепшую жаночую ролю. Ролю Тоні Блэра ў новай карціне, як і ў папярэдніх, адыграе Майкл Шын.
Раней меркавалася, што рэжысёрам зноў стане Стывен Фрырз, але яго заменіць Том Хупер, рэжысёр фільма-ўладальніка шматлікіх узнагародаў “Лізавета I” (галоўную ролю ў ім таксама адыграла Хэлен Мірэн).
Дадам, што здымкі сіквела “Каралевы” пачнуцца ў красавіку 2008 года.
Фота: dvd.monstersandcritics.com