У судзе пачаўся допыт Мікалая Аўтуховіча
На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту ды ў іншых злачынствах скончыўся допыт Аляксандра Ларына і пачаўся допыт Мікалая Аўтуховіча, інфармуе Радыё "Свабода". На пытанні адвакаткі Аўтуховіча Тамары Сідарэнка абвінавачаны Ларын адказваць адмовіўся. На большасць пытанняў наконт разыходжанняў у паказаннях падчас следства і на працэсе Ларын адказваў, што ён “не памятае” альбо “не жадае адказваць”.
Яшчэ да перапынку на абед пачаўся допыт Мікалая Аўтуховіча. Пракурор Эльдар Сафараў спытаўся пра магчымасць таго, што Ларын агаворвае Аўтуховіча: “Ці ёсць, на вашу думку, для гэтага падставы?” Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што такія падставы ёсць. “Ён зрабіў непрыгожа і цяпер проста выкручваецца”, — сказаў Мікалай Аўтуховіч пра паводзіны Аляксандра Ларына ў судзе. Што дакладна зрабіў Ларын, Аўтуховіч паабяцаў распавесьці пазней падчас выступу.
Нагадаем, працэс у Вярхоўным судзе пачаўся 10 сакавіка і з 16 сакавіка ідзе штодня. Мікалаю Аўтуховічу, Уладзіміру Асіпенку і Аляксандру Ларыну пагражае вышэйшая мера пакарання — пажыццёвае зняволенне альбо смяротная кара. Часткова віну прызнае толькі Аляксандар Ларын.