У Сусветным сеціве з’явіўся “Беларускі кампутарны слоўнік”

У Сусветным сеціве з’явіўся “Беларускі кампутарны слоўнік”. Яго стваральнікі заяўляюць, што спрабуюць “дапамагчы беларусам натуральным чынам стварыць сваю кампутарную тэрміналогію і ўнармаваць яе”. Зараз на сайце напоўненая толькі англійска-беларуская частка, над руска-беларускай праца пакуль яшчэ ідзе.

Прычым, стваральнікі слоўніка прапануюць усім жадаючым узяць удзел у яго напаўненні.
“Беларускі кампутарны слоўнік” знаходзіцца па адрасе: http://kamputerm.belarushosting.org