У свеце абвешчаная пандэмія "свінога грыпу"

Узровень пагрозы пандэміі грыпу A/H1N1 ("свінога грыпу") падвышаны да максімальнага ўзроўню. Такое рашэнне 11 чэрвеня прыняла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Як паведамляе БЕЛТА, упершыню больш як за 40 гадоў уведзены шосты, максімальны ўзровень пагрозы пандэміі ў сувязі з імклівым распаўсюджваннем грыпу ў свеце. На 10 чэрвеня пацверджаныя 27 тысяч 737 выпадкаў захворвання людзей на грып A/H1N1 у 74 краінах. Пры гэтым сканаў 141 чалавек з тых, якія захварэлі.