У свеце імкліва змяншаецца колькасць дзікіх тыграў

Паводле звестак Фонду абароны дзікай прыроды, колькасць дзікіх тыграў у свеце імкліва скарачацца. У Санкт-Пецярбурзе ў Расіі праходзіць саміт з удзелам прадстаўнікоў 13 краінаў, якія маюць намер выпрацаваць праграму па абароне рэдкага віду жывёлаў, паведамляе ВВС. Мэта — да 2022 года павялічыць колькасць гэтых драпежнікаў на планеце ўдвая. Сёння іх, паводле аптымістычных ацэнак, засталося каля 3 тысяч. А яшчэ сто год таму іх было каля 100 тысяч.