Маскоўскія міліцыянты рыхтуюць аўтапрабег у Гомель

Аўтапрабег у Гомель рыхтуюць маскоўскія міліцыянты. Раней яны з дапамогай гэтай акцыі праводзілі ўшанаванне аператыўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, толькі на тэрыторыі Расіі, цяпер вырашылі наведаць і Беларусь.

Як паведамляе Regnum, у Гомелі жывуць сваякі Аляксандра Застаўнага, які загінуў падчас 1-й чачэнскай вайны. Менавіта да іх і збіраецца калона аўтамабіляў з расійскімі міліцыянтамі. Адзначым, што імя Застаўнага носіць адна з гарадскіх вуліц у Гомелі.