У свеце ўжо 985 чалавек, якія заразіліся грыпам А

Па стане на панядзелак вірусам грыпу А (H1N1) заразіліся 985 чалавек у 20 краінах. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. На цяперашні моманту ў Мексіцы пацверджаныя 590 выпадкаў захворвання, 25 чалавек сканалі. У ЗША колькасць хворых павялічылася да 226 чалавек, уключаючы аднаго памерлага.

Вялікая колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на грып А была зафіксаваная таксама ў Канадзе (85 чалавек), Іспаніі (40) і Вялікабрытаніі (15), паведамляе "Інтэрфакс".

Акрамя таго, факты захворвання людзей на нов вірус грыпу былі адзначаныя ў Аўстрыі, Кітаі, Коста-Рыцы, Калумбіі, Даніі, Сальвадоры, Францыі, Нямеччыне, Ірландыі, Ізраілі, Італіі, Нідэрландах, Новай Зеландыі, Паўднёвай Карэі ды Швейцарыі.