У Светлагорску "Мерсэдэс" збіў начальніка ДАІ горада
Ён з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.
У Светлагорску аўтамабіль "Мерсэдэс" збіў начальніка ДАІ горада. Мужчына шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 23 снежня на вуліцы Авіяцыйнай. Недалёка ад праезнай часткі гарэў дом, начальнік ДАІ горада па дарозе на працу вырашыў даведацца, ці патрэбна дапамога па арганізацыі руху ў месцы надзвычайнай сітуацыі, і стаў пераходзіць дарогу па "зебры".
Як інфармуе партал tut.by, у гэты момант на яго здзейсніў наезд 41-гадовы кіроўца "Mercedes C180". Начальнік ДАІ Светлагорска Андрэй Малаеў атрымаў сур'ёзныя траўмы ног і хрыбетніка. Адзначаецца, што ў момант наезду (у цёмны час сутак) афіцэр быў у форменнай вопратцы са святлоадбіўнымі элементамі. Па факце праводзіцца праверка.