У Свіслачы знайшоўся ратавальнік, які знік 26 ліпеня

Знайшоўся супрацоўнік Шчучынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які знік 26 ліпеня. 22-гадовы мужчына днямі вярнуўся дахаты, паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Нагадаем, супрацоўнік МНС больш за тры тыдні таму выйшаў з кватэры сваёй маці ў Свіслачы і з'ехаў на аўтамабілі. Маладога чалавека пачалі шукаць з прыцягненнем значных сілаў міліцыі і ратавальнікаў. Былі адпраўленыя запыты ў Расію. Меркавалася, што ў адносінах зніклага магло быць здзейснена злачынства.

Пасля вяртання ратавальнік распавёў міліцыянерам, што паехаў у Расію пасля сваркі з дзяўчынай. Ніхто ніякіх супрацьпраўных дзеянняў у яго адносінах не здзяйсняў.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru