У Святланы Навумавай правялі "ператрус-лайт"
У палітолага і выкладчыцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святланы Навумавай прайшоў ператрус. Яго ладзілі тры супрацоўнікі КДБ. Як паведаміла Навумава ў гутарцы з Еўрарадыё, яе папрасілі выдаць усё, што тычыцца грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду".
Нагадаем, што Навумава з'яўляецца актывісткай кампаніі і 18 траўня ў яе, як і ў іншых актывістаў кампаніі, ужо быў ператрус. На мінулым тыдні выкладчыцу выклікалі на гутарку ў КДБ.
Сённяшні ператрус, як адзначыла Навумава, прайшоў спакойна, у рэжыме "ператрус-лайт". Кадэбісты дзейнічалі без энтузіязму, таму скончылі ператрус за дзве гадзіны.
У палітолага канфіскавалі аргтэхніку. Пералік канфіскаванага заняў паўстаронкі. Тэхніку кадэбісты абяцалі вярнуць праз некалькі дзён, але Навумава на гэта не спадзяецца. Яна кажа, што канфіскаваную 18 траўня тэхніку таксама абяцалі вярнуць праз некалькі дзён, але дагэтуль не аддалі.
Дарэчы, сёння ператрусы прайшлі таксама ў праваабаронцы Насты Лойкі, Андрэя Прасняка, Аляксандра Пяткевіча, Алеся Макаева.