У "Таго, што бяжыць па лязу брытвы" будзе працяг
Сцэнарыст Трэвіс Райт, які працаваў над трылерам "На кручку" Ды Джэя Каруза, піша сцэнар сіквела карціны "Той што бяжыць па лязу брытвы" Рыдлі Скота.
Райт ужо звязаўся з адным з прадзюсараў фільма 1982 году, які з'яўляецца экранізацыяй рамана "Ці сняцца андроідам электраавечкі?" Філіпа Дзіка.
Паводле паведамлення The Slashfilm, студыя Warner Bros., у павільёнах якой здымалі "Таго што бяжыць па лязу", пакуль не мае ніякага дачынення да праекту.
Варта адзначыць, што фільм Рыдлі Скота атрымаў толькі дзве намінацыі на "Оскар", аднак з'яўляецца агульнапрызнанай класікай фантастычнага кіно. У стужцы зняліся Харысан Форд, Шон Янг, Рутгер Хаўэр і Дэрыл Хана.
Фота: www.boingboing.net