У Талачынскім раёне мужчына падавіўся і памёр у рэстаране
53-гадовы жыхар Талачынскага раёна падавіўся ў мясцовым рэстаране і памёр. Адбылося гэта а восьмай гадзіне вечара. Медыкі з цэнтральнай раённай лякарні не паспелі выратаваць пацярпелага. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, у ходзе судова-медыцынскай экспертызы было высветлена, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі — перакрыцця дыхальных шляхоў іншародным целам.
“Звязда”
“Звязда”