У Талачынскім раёне згарэлі дзеці

Трое дзяцей загінулі на пажары ў вёсцы Варанцэвічы Талачынскага раёну. Хата згарэла ўшчэнт. Пажар, на думку пракуратуры, што праводзіць праверку абставінаў трагедыі, ўзняўся ад недапалка. Увечары гаспадар дома, непрацуючы, быў моцна нападпітку і паліў на кухні. Яго сужыцелька, двое яе сыноў ды двое іх сяброў, што засталіся ў хаце начаваць, ўжо спалі. Уначы старэйшы хлопчык прачнуўся ад паху дыма, стаў будзіць астатніх, але было ўжо позна. Агонь ахапіў будынак.

Малодшы хлопчык ды ягоны сябра загінулі ў агні, старэйшы брат выбраўся праз акно, ягоны прыяцель таксама выбраўся з хаты, але атрымаў моцныя апёкі і на наступны дзень сканаў у лякарні. Дарослыя ўратаваліся.