У Тбілісі памерла вядомая артыстка Сафіко Чыаурэлі

Народная артыстка Грузіі Сафіко Чыаурэлі пасля працяглай хваробы памерла ў Тбілісі на 71-м годзе жыцця. Фільмы з яе ўдзелам карысталіся вялікай папулярнасцю ў савецкія часы.

За гады сваёй творчай дзейнасці Сафіко Чыаурэлі выканала ў тэатры і кіно больш за 100 роляў, у тым ліку ў фільмах "Пакаянне" (1984), "Шукайце жанчыну" (1982) ды іншых.

Інтэрфакс

Фота - Газета.ру