У Туле злавілі беларускага кілера
Прафесійны кілер, які хаваўся ад беларускага правасуддзя, затрыманы ў Тульскай вобласці Расіі. Як паведамляе БЕЛТА, затрыманне адбылося на адной з мясцовых баз адпачынку. На след уцекача міліцыя выйшла пасля звычайнай пашпартнай праверкі: яго пашпарт апынуўся падробленым. Праверыўшы звесткі па ўсіх базах МУС Расіі і міжнароднага вышуку, міліцыя высветліла, што мужчына ўжо пяць гадоў лічыцца ў вышуку за асабліва цяжкія злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі.
Гаворка ідзе пра падзеі 1990-х гадоў, калі ў Беларусі дзейнічала Гомельская арганізаваная злачынная групоўка. Да "банды Марозава" і належаў затрыманы.
Цяпер беларускага кілера трымаюць ў адзіночнай камеры Тульскага следчага ізалятара. Змяшчаць да яго суседзяў міліцыянты лічаць небяспечным. Вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў Беларусь.