У Тунісе дэманстрантаў разагналі слезацечным газам

Гэтыя акцыі праходзяць пасля забойства апазіцыйнага палітыка Махамеда Брахмі.



Ён узначальваў апазіцыйную левую нацыяналістычную партыю "Народны рух". Брахмі быў забіты ў чацвер каля свайго дома ў сталіцы Туніса адзначае ВВС.



Падчас пратэстаў у горадзе Сідзі-Бузід, дзе нарадзіўся Брахмі і пачаліся падзеі арабскай вясны, быў падпалены офіс кіруючай партыі "Ан-Нахда". Лідар партыі Рашыд Ганушы раней адпрэчыў абвінавачванні ў датычнасці да забойства Брахмі. Ён заявіў, што тыя, хто стаіць за злачынствам, спрабуюць перашкодзіць Тунісу здзейсніць пераход да дэмакратыі.



Паўгода таму забойства іншага туніскага апазіцыянера — Шакры Белаіда — выклікала беспарадкі ў краіне і прывяло да адстаўкі прэм'ер-міністра Хамадзі Джэбалі.



Фота — ru.euronews.com