У Тунісе з’явіўся часовы кіраўнік дзяржавы
У Тунісе прывялі да прысягі новага часовага кіраўніка дзяржавы — пасля масавых беспарадкаў, у выніку якіх быў скінуты прэзідэнт Бен Алі. Абавязкі прэзідэнта часова ўсклалі на спікера парламента Фуад Мебазаа, які звярнуўся за прэм’ер-міністра Махамеда Ганушы з просьбай сфармаваць урад нацыянальнага адзінства, паведамляе ВВС. Прымаючы прысягу, Мебазаа заявіў, што кансультацыі будуць праведзеныя з усімі палітычнымі партыямі, у тым ліку апазіцыйнымі. Усе без вынятку грамадзяне Туніса павінны быць уключаныя ў палітычны працэс, лічыць ён. У адпаведнасці з канстытуцыяй краіны прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца цягам 60 дзён.
Кіраўнік партыі ісламістаў Туніса Рашыд Ганушы, які знаходзіцца ў выгнанні, паведаміў, што ў найбліжэйшыя тыдні вернецца на радзіму. Ён выказаў гатоўнасць прыняць удзел у любым кааліцыйным урадзе.
Скінуты прэзідэнт Туніса Бен Алі кіраваў краінай 23 гады. Ён уцёк, бо ў Тунісе цягам апошніх тыдняў ішла хваля маніфестацыяў, а ў пятніцу яны дасягнулі апагею, калі адбыўся масавы антыпрэзідэнцкі мітынг.
Людзі выказвалі незадаволенасць беспрацоўем, падаражаннем прадуктаў і карупцыяй. У часе маніфестацыяў былі забітыя дзясяткі чалавек. Сілы бяспекі вельмі жорстка абыходзіліся з дэманстрантамі.