У Турцыі зноў дазволілі карыстацца YouTube’ам

Турэцкі суд у суботу зняў абмежаванне доступа да папулярнага відэасервіса YouTube, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Гэты сайт забаранілі ў верасні 2007 года пасля таго, як адзін з карыстальнікаў знайшоў там матэрыялы, што падрывалі давер да нацыянальнага лідэра туркаў Кемаля Атацюрка. Цяпер суд Анкары вырашыў адкрыць доступ да YouTube зноў, бо абразлівыя ролікі выдалілі. Тым не менш, шмат якія сайты ў Турцыі па-ранейшаму бракуюцца. Часцей за ўсё пад забарону трапляюць рэсурсы, прысвечаныя пытанням “нацыянальнай годнасці”. Цэнзура ў турэцкім інтэрнэце ўжо выклікала занепакоенасць АБСЕ. Арганізацыя заклікала турэцкія ўлады ўнесці папраўкі ў гэтак званы “закон аб інтэрнэце”, каб не абмяжоўваць свабоду самавыяўлення і права грамадзянаў на інфармацыю.