У турме на "Валадарцы" раскрылі злачынную групу
Злачынную групу з міліцыянтаў выявілі ў СІЗА-1 супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Галоўнага ўпраўлення уласнай бяспекі МУС. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Ежедневник", група складалася з маёра, старшага прапаршчыка і іншых пакуль не ваызначаных службовых асобаў. Маёр быў у СІЗА оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела, прапаршчык быў старэйшым дзяжурным па корпусе.
Паводле папярэдніх звестак, міліцыянты следчага ізалятара на працягу паўтара года перадавалі пасылкі вязням у камеры. Прычым, у гэтых пасылках былі не толькі прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, але і рэчы, якія да перадачы за краты забароненыя. Фактычна падазраваныя арганізавалі ў турме нелегальны канал кантактаў з вонкавым светам.
На маёра распачалі справу паводле ч.2 арт.426 Крымінальнага кодэксу (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Старшага прапаршчыка вінавацяць у дапамозе маёру ў яго незаконнай дзейнасці.