У Валожыне адкрылі помнік Яну Паўлу II

У суботу ў Валожыне ў межах традыцыйных Дзён польскай культуры ў Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Папу рымскаму Яну Паўлу II.

Больш чым двухметровая статуя ўстаноўлена ў гістарычным цэнтры горада — ля будынка касцёла святога Іосіфа, які з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму XIX стагоддзя.

Паводле інфармацыі мясцовага райвыканкама, статуя, створаная польскім і італьянскім скульптарамі, была прывезена ў Беларусь з Польшчы.

Яна выраблена са шклопластыка і пакрыта бронзавай фарбай, паказвае пантыфіка, які добраслаўляе людзей.

Помнік Папу рымскаму ўзведзены па ініцыятыве каталіцкай абшчыны Валожынскага раёна і пры падтрымцы мясцовых уладаў, польскай амбасады, а таксама дэпутатаў польскіх сената і сейма, паведамляе БелаПАН.

Фота - Photo.ByMedia.net