У Валожынскім раёне пройдуць бягі на сабачых запрэжках
Упершыню ў Беларусі пройдуць міжнародныя зімовыя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках "Завiруха-2011".
29 студзеня ў Валожынскі раён прыедзе больш за 50 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі ды іх гадаванцы — сібірскія хаскі і лайкі.
Дырэктар загараднага клубу "Фестывальны" Васіль Грынь распавёў Еўрарадыё, адкуль з'явілася ідэя правядзення таіх спаборніцтваў у нашай краіне:
Грынь: "Гэта першы год, калі гэтае спаборніцтва будзе праводзіцца. Тым ня менш, гэта ўжо сведчыць пра тое, што ў Беларусі ёсць інтарэс да гэтага. Ёсць людзі, якія захапляюцца гонкамі, якія бралі ўдзел у падобных спаборніцтвах у Расеі і на Ўкраіне, у Літве ці Латвіі. Менавіта праз камунікацыю з тымі людзямі, якія захапляюцца пародамі сабак яздавых — гэта хаскі і маламуты, з'явілася ідэя правесці гэтае спаборніцтва".
Грынь адзначыў, што ідэю правядзення спаборніцтваў падтрымалі адміністрацыя Валожынскага раёну, Міністэрства спорта і Міністэрства аховы прыроды.