У Ванкуверы Б'ёрндалена прынялі за беларуса (фота)

На афіцыйным сайце ванкуверскай Алімпіяды славутага нарвежскага лыжніка Оле-Эйнара Б'ёрндалена залічылі ў беларускія спартоўцы  Памылка адбылася на подпісе да фотаздымку да пераможцаў спаборніцтваў біятланістаў 18 лютага. Тая ж самая памылка, як заўважыла Еўрарадыё, паўтораная ў тэксце пра вынікі спаборніцтваў.

Нагадаем, што ў гэтым спаборніцтве беларус Сяргей Новікаў заняў другое месца і паказаў аднолькавы вынік з Б'ёрндаленам.