У вароты БАТЭ падчас матча з "Дынама" (Кіеў) стане Гутар
Асноўны галкіпер барысаўскага БАТЭ Сяргей Верамко напэўна не зможа згуляць на апошнім рубяжы абароны клуба ў матчы з кіеўскім "Дынама". "Траўма Сяргея Верамко перыядычна нагадвае пра сябе. І, калі футбаліста нешта турбуе, трэба звяртаць на гэта ўвагу, — адзначыў трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. — Думаю, што ў матчы з кіеўскім "Дынама" вароты БАТЭ будзе абараняць Гутар. А Верамко, хутчэй за ўсё, чакае аперацыя на локці".
Тым не менш, Верамко прысутнічае ў заяўцы БАТЭ на гульню, разам з трыма іншымі варатарамі: Аляксандрам Федаровічам, Аляксандрам Гутарам і Аляксандрам Барамыкам. Што праўда, у заяўцы "Дынама" галкіпераў пяцёра, у тым ліку ветэран каманды Аляксандр Шаўкоўскі.