У Варшаве адкрываецца яшчэ адна беларуская кнігарня

Яраслаў Іванюк з кнігамі

Яраслаў Іванюк з кнігамі / facebook.com/jaroslaw.iwaniuk

Яшчэ адна беларуская кнігарня адкрываецца ў Варшаве. Яна будзе дзейнічаць у Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów 6-2).

Кнігарня створаная ў супрацы ЦБС і выдавецтва "Камунікат" — аднаго з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў.

Адкрыццё кнігарні прызначанае на 29 красавіка а 17:30. Сярод гасцей будуць класік беларускай літаратуры Уладзімір Арлоў, заснавальнік фонду "Камунікат" і выдавец Яраслаў Іванюк, а таксама прадстаўнікі іншых выдавецтваў.

Падчас адкрыцця плануецца сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў, размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты, а таксама магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.