У Варшаве праходзіць акцыя пратэсту каля беларускай амбасады

У Варшаве ў гэтыя хвіліны праходзіць акцыя пратэсту каля беларускай амбасады. У ёй удзельнічае каля 50 чалавек, большасць з іх — беларусы, але ёсць і палякі. Яны пратэстуюць супраць жорсткага разгону дэманстрантаў у Мінску і супраць абвешчаных афіцыйных вынікаў галасавання ў амбасадзе на выбарах, паводле якіх перамог Аляксандр Лукашэнка.