У Варшаве знойдзеная магіла беларускага этнографа (фота)

Раней было вядома, што навуковец пахаваны на гэтых могілках, але дзе дакладна - заставалася таямніцай.

Нарадзіўся Міхал Федароўскі 1 верасня 1853 года ў Варшаве. Яго бацька Адольф па нацыянальнасці быў кашубам, прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, пасля якога эмігрыраваў у Францыю і хутка пакінуў сям’ю.

Пад канец 1877 года Міхал Федароўскі пераехаў жыць у ваколіцы Пружан, дзе пачаў вывучаць мясцовы фальклор. У выніку ў Беларусі ён правёў 27 год. За гэты час Федароўскі напісаў шматтомны зборнік “Люд беларускі”, у якім усебакова апісаў беларускую народную культуру.