У Ваўкавыскім дзіцячым цэнтры тэмпэратура 16 градусаў
Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці накрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду, паведамляе Радыё "Свабода". У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры “Ваўкавыск”, што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваннямі органаў дыхання і хрыбетніка. Зараз там звыш 100 дзетак з розных абласцей.
Дырэктарка Наталля Чыканава кажа, што нізкая тэмпература — толькі на другім паверсе. Там, з яе словаў, знаходзяцца толькі старшакласнікі — 24 чалавекі.
Спадарыня Чыканава сцвярджае, што неаднаразова пісьмова і вусна звярталася да кіраўніцтва райвыканкаму і пра гэтую праблему там ведаюць, але выправіць яе не могуць з тэхнічных прычынаў.