У Ваўкавыску былы дэсантнік напаў на студэнтаў

У Ваўкавыску 22-гадовы былы дэсантнік напаў на дваіх студэнтаў. Ён быў п'яны, чапляўся да іх каля крамы. Спачатку абышлося без цялесных пашкоджанняў, але калі студэнты выйшлі з крамы, зламыснік збіў аднаго з іх. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Ужо праз дзве гадзіны праваахоўнікі ведалі прозвішча хулігана, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Як можна меркаваць, яго яшчэ не затрымалі. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "хуліганства".

Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё