У велікодную ноч у Рагачове невядомыя апаганілі 37 магіл
У велікодную ноч на гарадскіх могілках Рагачова невядомыя апаганілі 37 пахаванняў. Па факце вандалізму распачатая крымінальная справа. Як паведамляе БелаПАН, раніцай 27 красавіка ў Рагачоўскі РАУС прыйшло паведамленне, што на адной з вуліц горада каля танкавага манумента стаяць два магільныя крыжы. Раней яны стаялі на пахаваннях цэнтральных могілак горада, зачыненых яшчэ ў 1971 годзе. У велікодную ноч тут былі пашкоджаныя 16 магільных крыжоў, 18 крыжоў невядомыя зламалі і раскідалі па могільніку, а таксама пашкоджаныя тры надмагільныя помнікі.
Міліцыянты лічаць, што неўзабаве знойдуць злачынцаў, бо тыя пакінулі шмат слядоў.
Міліцыянты лічаць, што неўзабаве знойдуць злачынцаў, бо тыя пакінулі шмат слядоў.