У Венесуэле вядомы апазіцыянер скончыў жыццё самагубствам

У Венесуэле памёр дысідэнт, якога арыштавалі ў часе леташніх антыўрадавых выступаў. 63-гадовага Радольфа Гансалеса знайшлі засіленым у камеры будынка, дзе знаходзіцца сакрэтная служба.

Адвакат апазіцыянера сцвярджае, што Гансалес звёў рахункі з жыццём, бо яго мелі перавесці ў турму, вядомую жорсткім рэжымам.

Радольфа Гансалес быў зацятым праціўнікам цяперашняга прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, перадае ВВС.