У Венгрыі прайшоў дождж з жаб
Жыхары мястэчка Ракошыфальфа (Rakoczifalva), што ляжыць у 100 км на ўсход ад Будапешта, перапалохаліся, калі на іх галовы пасыпаўся дождж з жаб. Людзі, асабліва жанчыны, верашчалі і хаваліся, дзе толькі можна, сведчаць відавочцы.
Жабін дождж прайшоў у пятніцу, але лакальныя медыі паведамілі пра гэта толькі ў панядзелак 21 чэрвеня, адзначае onet.pl.
Паводле экспертаў, вінаваты ў здарэнні віхор, які ўзнік падчас тарнада. Паветраная труба “вывінціла” жаб з сажалак разам з вадою і панесла ў мястэчка.
Апошнімі днямі над Венгрыяй прайшлі некалькі бурлівых навальніц з ураганамі.