У Верхнядзвінскім раёне “Белыя вароны” плаваюць, як маржы
20-годдзе адзначае народны клуб прыхільнікаў здаровага ладу жыцця “Белыя вароны”, што дзейнічае у вёсцы Коханава Верхнядзьвінскага раёна. З нагоды юбілею кіраўнік клуба Пётр Квяцінскі набыў за ўласныя сродкі ровар, які мяркуе падарыць лепшаму ўдзельніку 20-кіламетровага юбілейнага велапрабегу.
Адзначым, што “Белыя вароны” — суполка энтузіястаў, якія агітуюць сяброў і суседзяў за здаровы лад жыцця. Дарэчы, амаль усе “вароны” па сумяшчальніцтву — “маржы”.
Адзначым, што “Белыя вароны” — суполка энтузіястаў, якія агітуюць сяброў і суседзяў за здаровы лад жыцця. Дарэчы, амаль усе “вароны” па сумяшчальніцтву — “маржы”.