У Верхнядзвінску перасталі паліць чыноўнікі райвыканкама

Верхнядзвiнскі раённы Савет дэпутатаў вырашыў забаранiць паленне ў грамадскiх месцах i стымуляваць фiнансава тых, хто адмовiўся ад тытуню.  Пра гэта былi iнфармаваныя кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый, аднак першымі кінулі паліць амаль усе супрацоўнікі райвыканкама, у тым ліку першыя асобы, інфармуе "Звязда".

А БЕЛТА ўдакладняе, што з 100 чыноўнікаў і персаналу выканкама цяпер паляць толькі 2 чалавекі.