У Ветцы галоўны бухгалтар скрала дзевяць тон асфальту

Галоўны бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў Веткі (Гомельшчына) падазраецца ў крадзяжы дзевяці тон асфальту. Як паведаміў БелаПАН, падчас праверак прадпрыемства аператыўнікі выявілі факт злоўжывання службовым становішчам галоўнага бухгалтара.

У лістападзе 2008 года 36-гадовая жанчына ўвайшла ў змову са службовымі асобамі прадпрыемства і прысабечыла дзевяць тон асфальтава-бетонавай сумесі коштам каля 1,5 млн рублёў. Па дакументах, кажуць міліцыянты, гэтая сумесь паступіла прадпрыемству, на якім працавала бухгалтар, а ў рэальнасці — у двор прыватнага дома, дзе пражывала бухгалтарка.

Следства працягваецца.