У Веткаўскім раёне шукалі траіх зніклых дзяцей


Як паведамляе прэс-служба МНС, бацькі разам з дзецьмі — дзяўчынкамі 6 і 13 гадоў, хлопчыкам 5 гадоў — вярталіся з Гомеля ў сваю вёску ў Веткаўскі раён. Яны выйшлі з рэйсавага аўтобуса ў вёсцы Раманавічы і накіраваліся праз лес дахаты ў вёску Чыстыя Лужы. Па шляху дзеці пайшлі наперадзе бацькоў і неўзабаве зніклі.


Калі бацькі прыйшлі дахаты, дзяцей там не аказалася. Амаль тры гадзіны бацькі шукалі дзяцей самастойна і толькі каля 21-й гадзіны звярнуліся да выратавальнікаў. Да пошукаў далучыліся міліцыянты, мясцовыя жыхары, выратавальнікі. Аднак ужо праз гадзіну стала вядома, што дзеці знайшліся на шляху ў горад Добруш. Паведамляецца, што стан дзяўчынак і хлопчыка задавальняючы.
 

Фота — bymedia.net