У Віцебск сабралі батлейкі з усёй вобласці (фота)
Конкурс тэатраў батлейкі прайшоў у Віцебску ў аўторак, 29 снежня, у межах традыцыйнага фестываля “Дні хрысціянскай культуры”. Восем каталіцкіх парафіяў з усёй вобласці прадставілі свае спектаклі. Цікава, што дзіцячыя калектывы намагаліся дапоўніць класічны сюжэт батлейкі. Так, у адным прадстаўленні ўдзельнічала “чарцяня”, якое пад канец перавыхавалася і нават акампаніравала на барабане пастушкам, што танчылі для Ісуса. Другі спектакль перанёс Святую Сям’ю у наш час, дзе Марыя ды Іосіф сустракаюцца з рознымі людзьмі — ад сквапнай бабулькі да “цяжкіх” падлеткаў.
У трэцім Божая Маці апынулася... ў Беларусі, дзе навучыла дзетак маліцца за сваіх бацькоў, а бацькоў — дараваць адно аднаму крыўды.
На жаль, у глядельнай зале было няшмат народу — амаль толькі бацькі дзетак, што ўдзельнічалі ў батлейцы. Студэнты Віцебскага дзяржаўнага універсітэту, у памяшканні якога праходзіў фэст, не зацікавіліся падзеяй.