У віцебскай міліцыі адзін наведнік збіў другога

Фізрук Віцебскага станка-інструментальнага каледжа Васіль Ільніцкі звярнуўся ў аддзел. Пры замене правоў кіроўцы супрацоўнікі ДАІ выявілі, што яго пашпарт несапраўдны, бо яго няма ў камп'ютарнай базе.



Калі Ільніцкі прыйшоў у аддзел па грамадзянстве і міграцыі, яму паабяцалі выправіць памылку, а для ДАІ выдаць даведку. Даведку выдалі ў іншым кабінеце, але яе трэба было завізаваць у папярэднім — у начальніка аддзела маёра міліцыі Вікторыі Хліманковай, пішуць "Народныя навіны Віцебска".



Аднак калі Ільніцкі паспрабавацў адчыніць патрэбныя дзверы, шлях яму заступіў іншы наведвальнік. Ён абурыўся спробай зайсці ў кабінет без чаргі. Фізрук хацеў патлумачыць, што яму патрэбны толькі подпіс. Але ў адказ ён атрымаў удар нагой у пахвіну. Ад другога ўдару яму ўдалося ўхіліцца, але вось ад удару галавой у твар ён ухіліцца не здолеў.



Буяна ўціхамірылі міліцыянткі, якія выскачылі на шум. Пацярпелы звярнуўся ў Першамайскі РАУС, дзе атрымаў накіраванне ў судмедэкспертызу. У траўмапункце яму наклалі швы і павязку.



Фота — caricatura.ru